Праграма развіцця СЭТ

 

Яўген Барышнікаў

Умовы задачы

Дадзена:

  • мінімальныя тэхнічныя выдаткі СЭТ складаюць каля $10000/год (арэнда офіса + камунальныя паслугі + расходнікі).
  • складана стаць сябрам: сяброў прымае і выключае агульны Сход раз на 2 гады
  • у арганізацыі каля 200 сяброў, складкі сплочваюцца нерэгулярна і па жаданні
  • складкі пакрываюць менш за палову нават мінімальных патрэбаў
  • асноўная дзейнасць адбываецца дзякуючы энтузіазму 20-30 асобаў
  • большая частка сяброў не далучана да арганізацыйнай дзейнасці

 

Умовы задачы

Трэба:

Пры ідэальным развіцці арганізацыі забяспечваецца

  • празрыстасць дзейнасці для ўсіх сяброў і грамадзства, каб было зразумела да чаго можна далучыцца
  • патэнцыйна неабмежаванае колькаснае пашырэнне склада сяброў
  • перадача ведаў і захаванне якасці гэтых ведаў
  • фінансавая незалежнасць арганізацыі, выхад на самазабеспячэнне
  • магчымасць наймаць супрацоўнікаў, якія на сталай асновай будуць займаюцца арганізацыйнымі справамі

 

Рашэнне

У якасці асноўнага накірунку развіцця СЭТ бачыцца пераход да мадэлі, калі штодзённае фінансавае забеспячэнне арганізацыі грунтуецца на абавязковых сяброўскіх унёсках пры неабмежавана вялікай колькасці сяброў. 

 

Прыцягненне спонсарскай ці донарскай падтрымкі для праектаў не выключаецца, але прынамсі базавае функцыянаванне мусіць быць аўтаномным.

 

Рашэнне

Напрыклад, пры гадавым унёску ў $30 ($2.5/месяц) з чалавека мінімальныя тэхнічныя выдаткі арганізацыі забяспечваюць усяго 330 сяброў:

 

$2.5/месяц × 12 месяцаў = $30/год

→ $10 000 / 30 = 333 чалавека

 

Пры далейшым росце колькасці сяброў зьяўляюцца вольныя сродкі і на іншую стутутную дзейнасць.

 

Рашэнне

1000 сяброў = $30 000/год

 

Пры наяўнасці ўсяго 1000 сяброў бюжэт арганізацыі складае ўжо $30000/год, што дазваляе займацца статутнай дзейнасцю (мерапрыемствы, экспедыцыі, апрацоўка архіву) на высокім узроўні і без далучэння іншых фінансавых рэсурсаў.

 

Пры тым што мэтавая аўдыторыя, каторая магла б падтрымаць СЭТ $2.5/месяц патэнцыйна значна большая за 1000 чалавек.

Рашэнне

Як паказвае досвед замежных грамадзкіх арганізацый з падобнымі схемамі фінансавання, абавязковымі і дастатковымі ўмовамі поспеху з’яўляюцца:

  • ясная канцэпцыя пазіцыянавання, зразумелыя мэты і задачы
  • макісмальна простае, аўтамытызаванае далучэнне новых сяброў і аплата ўнёскаў
  • якаснае інфармаванне сяброў пра дзейнасць
    • на што патрачаны мае грошы?
    • што я/грамадства атрымлівае ў выніку?
    • што яшчэ я магу зрабіць?

 

Праграма

  1. Сістэма кіраваньня праектамі
  2. Яснае пазыцыянаванне
  3. Адкрытая мадэль сяброўства
  4. Сваё выданьне СЭТ — для інфармавання
  5. Цэхавая сістэма — для якаснай(!) перадачы ведаў

1/5 Сістэма кіравання праектамі

Перавесьці ўсю ўнутрыарганізацыйную працу на электронную сістэму кіраваньня праектамі. Гэта пакрые большасьць(!) цякучых пытаньняў:

  • справаводзтва

  • улік складак

  • бібліятэка

  • выдачы тэхнікі

  • статус апрацоўкі касет

  • арганізацыі імпрэзаў

  • дакументы

  • унутраная дакументацыя
  • празрыстасць дзеянняў усіх сяброў
  • механізм вынясення і абмеркавання ідэяў і праблем
  • адкрытая праца Рады

1/5 Сістэма кіравання праектамі

Прапанаваная сістэма — PODIO.com

1/5 Сістэма кіравання праектамі

Podio — платная сістэма ($14/год за карыстальніка). Але яны ажыццяўляюць спонсарскую дапамогу НДА, сярод якіх:

... і яшчэ 2500+ НДА па ўсім свеце

1/5 Сістэма кіравання праектамі

Структура Podio:

1/5 Сістэма кіравання праектамі

Знешні выгляд Podio:

2/5 Яснае пазыцыянаванне

СЭТ — прызнаная ў Беларусі і сьвеце экспертная арганізацыя ў пытаньнях традыцыйнай беларускай культуры, «эколагі» традыцыйнай культуры. 

 

2/5 Яснае пазыцыянаванне

Уся дзейнасць СЭТ сыходзіць менавіта з гэтай экспертнай пазіцыі:

  • падтрыманьне экспертных ведаў (экспедыцыі, самаадукацыя)
  • сістэма перадачы ведаў і навыкаў з кантролем якасьці
  • іерархія сяброў адпаведна іх ведам і навыкам, дзейнасьці ў арганізацыі (цэхавая сістэма, гл. ніжэй)
  • не проста папулярызацыя, але якаснага і якасная
  • экспертная ацэнка зьяваў у грамадзтве у рамках кампетэнцый
  • і вось для гэтага ўсяго нам трэба вашая дапамога, дарагія суграмадзяне ;)

 

3/5 Адкрытая мадэль сяброўства

  • Сябрам арганізацыі лічыцца толькі той, хто плоціць сяброўскія складкі.
  • Складкі плоцяцца раз на год, такім чынам сяброўства аўтаматычна працягваецца.
  • Пры не аплаце ўнёскаў, сяброўства аўтаматычна скасоўваецца, але можа быць адноўлена пры аплаце.
  • Рэгістрацыя сяброў і аплата унёскаў ажыццяўляецца з максімальным прыцягненнем сучасных сродкаў (вэб-формы, ЕРІП, банкаўскія карткі, электронныя плацяжы і пад.)

 

4/5 Перыядычнае выданьне СЭТ

Для інфармавання сяброў і грамадзства арганізуецца перыядычнае (месяц / квартал / паўгодздзе?) выданьне (альманах, веснік) навукова-папулянага зместу, распаўсюджваецца паміж сяброў (як падзяка-справаздачнасьць за ўнёскі), а таксама па бібліятэках і ў якасці прома-матрыялаў. 

4/5 Перыядычнае выданьне СЭТ

Змест публікацый:

  • навуковыя артыкулы (сяброў ці навукоўцаў-партнёраў)
  • публіцыстыка на тэму ролі трад. культуры ў грамадзтве
  • архівы СЭТ (ці іх аналіз, картатэкі і пад.)
  • рэцэнзіі на кнігі, дыскі, зьявы (выкананьне экспертнай ролі)
  • справаздачы СЭТ, у тым ліку фінансавыя

5/5 Цэхавая сістэма

Для перадачы ведаў і захаваньня ўзроўня якасці уводзіцца апцыянальная(!) сістэма герархічнага росту сябра ўнутры арганізацыі, заснаваная на традыцыйных рамесніцкіх цэхах:

  • Пры жаданьні кожны сябар можа (але не абавязаны) запісацца ў адзін ці некалькі цэхаў. 
     
  • Цэх — тэматычныя аб’яднанні сяброў па інтарэсах, арганіазцыйная структурная адзінка СЭТ без правоў юрасобы, але досыць самастойная у рамках СЭТ. 
     
  • ...

5/5 Цэхавая сістэма

  • Прыклады цэхаў:
    • рамесніцкія (кравецкі, ткацкі, дрэваапрацоўка, кавальства і г.д.),
    • мастацкія (спеўны, танцавальны),
    • даследчыя (архіўны, экспедыцыйны),
    • камунікацыйныя (арганізацыя святаў, асветніцтва)
    • і г.д.
  • Дэтальныя правілы цэху (статут, вількер) распрацоўваюцца заснавальнкіамі цэху пры яго заснаваньні і зацвярджаюцца Радай. Цэх унутраную палітыку праводзіць незалежна, але звонку падпарадкоўваецца Радзе СЭТ. 

5/5 Цэхавая сістэма

Узроўні ўнутранай герархіі СЭТ: 

  • сябар (па-за цэхамі, плоціць унёскі, атрымлівае выданне, галасуе на сходах, можа быць абраны і г.д.)
                     
  • вучань цэху (яшчэ толькі вучыцца)
  • падмайстар цэху (нешта ўмее, але яшчэ несамастойны)
  • майстар цэху (аўтаномны гуру, можа вучыць)
  • цэхмайстар (стараста цэху → сябар Рады)

5/5 Цэхавая сістэма

У дадатак, для розных узроўняў герархіі могуць быць уведзеныя агульныя для ўсіх цэхаў патрабаваньні, якія могуць уключаць маёмасны цэнз + базавыя тэарэтычныя і практычныя веды па этнаграфіі.

 

Напрыклад:

  • наяўнасць мінімальнага/поўнага строя (для Купалля)
  • залік па этнаграфіі (напрыклад, на падставе падручніка Ул. Лобача) у МООС-сістэме (адкрытыя анлайн курсы — распрацаваць!)

Стратэгічны ўзровень

На стратэгнічным узроўні СЭТ мусіць узяць на сябе ролю “Міністэрства традыцыйнай культуры” і ініцыяваць шэраг міжарганізацыйных праектаў на ўзроўні ўсіх удзельнікаў этнаграфічных працэсаў у Беларусі

  • універсітэты
  • прыватныя школы
  • нефармальныя суполкі
  • акадэмічныя даследчыкі
  • і г.д. 

Стратэгічны ўзровень

Па вырашэнні тактычных крокаў у нас будуць і сродкі і механізмы камунікацыі і спецыялісты для таго, каб рабіць наступнае:

  • аналіз лепшых сусьветных практык па захаваньні і актуалізацыі элементаў традыцыйнай культуры
  • круглыя сталы і грамадзкія дыскусіі аб ролі і месцы традыцыйнай культуры сёньня
  • выпрацаваньне і фармулёўка агульнапрыймальных крытэраў і стандартаў якасьці элементаў традыцыйнай культуры (рамёстваў, спеваў, танцаў і г.д),
  • фарміраваньне школаў па розных накірунках, дзе гэтыя крытэры і стандарты перадаюцца, рэактуалізуюца, удасканальваюца

 

Стратэгічны ўзровень

Па вырашэнні тактычных крокаў у нас будуць і сродкі і механізмы камунікацыі і спецыялісты для таго, каб рабіць наступнае:

  • праекты анлайн- і афлайн-адукацыі ў галіне этнаграфіі
  • далучэньне ў шэрагі СЭТ супрацоўнікаў рэгіянальных установаў культуры (навучаньне, дапамога рэгіёнам)
  • шырокае міжнароджнае супрацоўніцтва з профільнымі арганізацымі і ўстановамі, беларускімі дыяспарамі і суполкамі па ўсім сьвеце
  • прасоўваньне сваіх выгадаваных экспертаў на міжнародны ўзровень, экспарт нашага досведу і лепшых практык, культурніцкая экспансія.

 

Дзякуй за ўвагу!

Калі ласка, пытанні?

Яўген Барышнікаў 

eugen@ethno.by

Made with Slides.com